Медыкаў прымушаюць здаваць грошы на патрыятычны цэнтр у Брэсце

Медык

Медык / pixabay.com

Медыкаў у Беларусі прымушаюць здаць грошы на "патрыятычны цэнтр" у Брэсце. Сума збораў — ад 3 да 10 рублёў.

Малодшы персанал здае па 3 рублі, сярэдні — па 5, старэйшы — па 10 рублёў на пабудову патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай крэпасці.

"Каб "зрабіць свой унёсак", супрацоўнікі пішуць заявы, нібыта самі просяць, каб з іх вылічылі пэўную суму", — піша тг-канал "Белыя халаты".

Раней стала вядома, што праз рэканструкцыю гэтага самага цэнтра плошчу аховы ландшафту Брэсцкай крэпасці зменшылі на 3 гектары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі