Медыкі нагадваюць, як ратавацца ад абмаражэнняў
З надыходам халадоў сталічныя медыкі не выключаюць і з'яўлення першых ахвяраў марозу.
На шчасце, пакуль у мінскіх бальніцах не зафіксавана ніводнага выпадку абмаражэнняў, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".
Паводле слоў медыкаў, у сапраўдны холад найбольш проста атрымаць абмаражэнне рук, ног, носа і вушэй. Гэтаму спрыяюць лёгкае і цеснае адзенне, абутак, якія парушаюць кровазварот, а таксама знаходжанне на свежым паветры працяглы час.
Пры трэцяй і чацвёртай ступенях абмаражэння атрафіруюцца скурныя тканкі. У такім выпадку чалавеку як мага хутчэй неабходна звярнуцца па дапамогу да медыкаў.
У суботу на поўдні Беларусі чакаецца моцны снег, месцамі да 20 марозу