Медыкі забралі ў гандлёвым цэнтры занадта гучную кітайскую цацку
Гэты выпадак адбыўся ў Гродне. Цацка "Музычны руль" не прайшла лабараторныя выпрабаванні.
Як паведамляе газета "Вечерний Гродно", медыкі прыйшлі да высновы, што такая празмерна гучная цацка можа нанесці шкоду здароўю дзіцяці.
Дарэчы, гродзенскія медыкі таксама заблакавалі продаж дзіцячага абутку і вопраткі невядомага паходжання. Іх рэалізоўвалі як на рынку, так і ў спецыялізаваных дзіцячых крамах.