Менш за 1800: статыстыка Мінздароўя па COVID-19 у Беларусі на 9 студзеня

Менш за 1800: статыстыка Мінздароўя па COVID-19 у Беларусі на 9 студзеня

Мінздароўя апублікавала свежую статыстыку па распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі. Калі не лічыць "анамалію" 5 студзеня, калі колькасць новых выпадкаў хваробы раптам упала да 1273, упершыню за апошні месяц гэтая лічба складае менш за 1800.

Калі верыць афіцыйнай статыстыцы (а ў нас да яе ёсць пытанні), дык у Беларусі:

- 1767 новых выпадкаў за апошнія суткі (усяго 210368);
- 1645 чалавек паправіліся за апошнія суткі;
- 9 новых смерцяў, звязаных з каранавірусам (усяго 1507);
- 16241 чалавек хварэе ў цяперашні час.

Асобныя пытанні сёння да тэстаў на COVID-19:

- за суткі зроблена ўсяго 3451 тэст;
- 51,2% зробленых за суткі тэстаў далі станоўчы вынік (пры тым, што звычайна гэтая лічба складае блізу 6-8%).

 

Менш за 1800: статыстыка Мінздароўя па COVID-19 у Беларусі на 9 студзеня

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі