Меркаваныя забойцы Нямцова сачылі за ім задоўга да трагедыі ў Парыжы (фота)

Апублікаваныя здымкі меркаваных забойцаў расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова ў аўтамабілі "ЗАЗ-Chance". Як піша газета "Московский комсомолец", злева ў машыне мог сядзець Заур Дадаеў, затрыманы па справе аб забойстве Нямцова. Адзначаецца, што здымкі — з відэазапісу, зробленага камерай відэаназірання незадоўга да трагедыі. Паводле следства, кілер уцёк з месца забойства менавіта на "ЗАЗ-Chance".

"МК" сцвярджае, што зламыснікі купілі машыну ў верасні 2014 года. І ўжо мінулай восенню легкавік быў зафіксаваны камерамі відэаназірання каля дома Барыса Нямцова на Ардынцы. Калі кілеры пачалі сачыць за палітыкам задоўга да трагедыі ў парыжскім часопісе "Charlie Hebdo", значыць знікае асноўны матыў здзяйснення забойства, пра які ішла гаворка. Нямцоў на той час яшчэ не выказваўся пра іслам.

Нагадаем, 55-гадовы Барыс Нямцоў быў расстраляны ў цэнтры Масквы позна ўвечары 27 лютага. Вядома, што па справе яго забойства арыштаваныя Заур Дадаеў (былы намеснік камандзіра батальёна "Поўнач" унутраных войск МУС Расіі), Анзор Губашаў, яго брат Шагід Губашаў, Тамерлан Эскерханаў, Хамзат Бахаеў. Яшчэ адзін баец "Поўначы" Беслан Шаванаў падарваў сябе гранатай падчас спробы арышту. З'явілася інфармацыя пра затрыманне яшчэ 2 чалавек.

Словы пра іслам, за якія, магчыма, забілі Барыса Нямцова (тэкст)

Фота: mk.ru,  Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі