Меркель і Макрон запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўкраінскіх маракоў

Меркель і Макрон запатрабавалі неадкладнага вызвалення ўкраінскіх маракоў

Канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запатрабавалі ад Расіі неадкладнага вызвалення "ўсіх незаконна затрыманых ўкраінскіх маракоў". Без ніякіх умоваў. "Яны павінны мець магчымасць адзначыць маючыя адбыцца святы ў коле сям'і", — гаворыцца ў сумеснай заяве. Таксама ад Масквы патрабуюць забяспечыць бесперашкоднае праходжанне судоў праз Керчанскі праліў, інфармуе "Нямецкая хваля".

Меркель і Макрон выказалі заклапочанасць наконт сітуацыі з правамі чалавека ва ўкраінскім Крыме, які ад 2014 года кантралюе Расія. Яны пацвердзілі, што ў далейшым будуць прыкладаць высілкі для рэалізацыі мінскіх пагадненняў.

Расійскі спецназ 25 лістапада захапіў у Керчанскім праліве два ўкраінскія катэры і буксір, якія ішлі з Адэсы ў Марыупаль. Некалькі ўкраінцаў былі параненыя. Усе яны знаходзяцца ў зняволенні ў Маскве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі