Мэрыя Масквы выпусціла сваю версію Pokemon Go. З Гагарыным і Пушкіным
Мэрыя Масквы выпусціць праграму "Даведайся Маскву. Фота", які будзе працаваць прыкладна як Pokemon Go, паведамляе "Медуза".
Як і Pokemon Go, маскоўская аплікацыя выкарыстоўвае элемент дапоўненай рэальнасці. Толькі ў пейзажах, на якія навядзе камеру карыстальнік, будуць бачныя не пакемоны, а 3D-малюнкі вядомых людзей: Віктара Цоя, Юрыя Гагарына, Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Ламаносава і іншых.
Гульцам будзе трэба перасоўвацца па горадзе, арыентуючыся па компасе. У 50 метрах ад размяшчэння гістарычнай асобы карыстальніку прапануюць убачыць яе праз камеру тэлефона і зрабіць сумеснае сэлфі.
Паведамляецца, што з дапамогай гульні маскоўскія улады спадзяюцца прыцягнуць увагу да гісторыі горада
Праграма "Даведайся Маскву. Фота" ужо ёсць у App Store і Google Play, але пакуль яна працуе недакладна. Абнаўленне з гістарычнымі асобамі дададуць ў яе да канца жніўня.