Мезенцаў распавёў, якую дапамогу ад каранавіруса паставіла Расія ў Беларусь

Мезенцаў распавёў, якую дапамогу ад каранавіруса паставіла Расія ў Беларусь

З Расіі ў Цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і аховы здароўя Беларусі было пастаўлена 10 тысяч тэст-сістэмаў для выяўлення каранавіруса. Але гэта не ўся расійская гуманітарная дапамога ў барацьбе супраць COVID-19. Пра гэта ў інтэрв'ю парталу TUT.by паведаміў амбасадар Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў

"Шмат гэта ці мала? У запыце было пазначана 10 тысяч. Было б пазначана больш, мы, напэўна, таксама хутка адказалі б на запыт, як кажуць, лічба ў лічбу", — пракаментаваў Мезенцаў.

Аднак прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў казаў, што Расія аказвае яшчэ і іншую дапамогу Беларусі. Па словах Мезенцава, гаворка ідзе пра 140 набораў тэст-сістэмаў для выяўлення каранавіруса на 14 тысяч даследаванняў. 

"Таксама заўчора, гэта важны эпізод, але не хачу з яго рабіць звышпадзею або эпахальны этап, намеснік губернатара Гродзенскай вобласці прыняў ад Расеіі 50 тысяч рэспіратараў "Пялёстак" высокай ступені абароны, якія будуць накіраваныя на забеспячэнне абароны медперсаналу ў Гродзенскай вобласці. У тым ліку гэтыя рэспіратары будуць выкарыстоўвацца бальнічным персаналам, які задзейнічаны для забеспячэння бяспекі шматнацыянальнага калектыву на пляцоўцы будаўніцтва АЭС. Частку рэспіратараў — 7 тысяч — мы перадалі ў бальніцы Астраўца, Смаргоні, Ашмянаў", — удакладніў амбасадар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі