Microsoft адмовіўся бясплатна абнаўляць пірацкую Windows да Windows 10
Раней абвяшчалася, што карыстальнікі нават неліцэнзійных Windows 7 і 8/8.1 змогуць бясплатна абнавіцца да ліцэнзійнай Windows 10.
Кампанія Microsoft вырашыла адмовіцца ад ранейшых заяваў, піша 42.tut.by. Цяпер афіцыйна прагучала, што карыстальнікі неліцэнзійных Windows 7 і 8/8.1 не змогуць бясплатна абнавіць абсталяванне да ліцэнзійнай Windows 10.
Раней, у сакавіку 2015-га, віцэ-прэзідэнт Microsoft Тэры Маерсан казаў, што бясплатную версію Windows 10 змогуць атрымаць абсалютна ўсе ўладальнікі камп'ютараў на базе аперацыйных сістэм Windows 7, 8 і 8.1.
Праўда, Microsoft абяцае, што пры пераходзе з пірацкага абсталявання на легальнае будуць дзейнічаць "вельмі прывабныя прапановы".
Пакуль няма звестак, як Microsoft будзе змагацца з уладальнікамі пірацкіх Windows 10. ВЯдома толькі, што на працоўным стале ім будзе дэманстравацца вадзяны знак з папярэджаннем.
Фота — tut.by