Microsoft: Кожны пяты камп'ютар у Беларусі заражаны вірусам
22% камп'ютараў у Беларусі заражаныя вірусам. Пра гэта заявіла кампанія Microsoft, якая спасылаецца на вынікі праверкі персанальных камп'ютараў жыхароў нашай краіны за перыяд з лютага 2017-га да студзеня 2018 года. Галоўнымі прычынамі "эпідэміі" называецца выкарыстанне неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння і наведванне інтэрнэт-старонак з падазроным кантэнтам, інфармуе сайт sb.by.
Сцвярджаецца, што на камп'ютарах беларусаў вірусаў удвая больш, чым на камп'ютарах у іншых краінах.