Microsoft стварыла анлайн памочнік, які можа адказваць на пошту замест вас

Штучны інтэлект

Штучны інтэлект / pixabay

Microsoft стварыла інтэрнэт-памочнік, здольны палегчыць жыццё офісным супрацоўнікам.

Праграма Copilot выкарыстоўвае тую ж тэхналогію, якая ляжыць у аснове ChatGPT, піша ВВС. Яна будзе ўбудаваная ў офісныя праграмы Microsoft. C 1 лістапада Copilot будзе даступны ўсім.

Гэты памочнік можа імгненна прачытаць за вас доўгі ланцужок лістоў і згенераваць адказ, запланаваць сустрэчу, намаляваць графікі і табліцы і нават стварыць прэзентацыі Powerpoint.

Адзіная праблема — Copilot працуе ананімна. Гэта значыць, ваш суразмоўца не даведаецца, што кантэнт быў згенераваны штучным інтэлектам, калі вы яму пра гэта не скажаце. А еўрапейскі закон аб ШІ патрабуе, каб людзі ведалі, з кім яны ўзаемадзейнічаюць: з праграмай або з іншым чалавекам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі