Microsoft збіраецца купіць сацыяльную сетку LinkedIn
Карпарацыя Microsoft збіраецца купіць сацыяльную сетку для дзелавых кантактаў LinkedIn. Як паведамляе meduza.io, сума здзелкі — 26 млрд 200 млн долараў. Атрымліваецца 196 долараў за адну акцыю. Чакаецца, што здзелка будзе закрытая да канца 2016 года.
Microsoft у сваім афіцыйным блогу адзначае, што пасля набыцця LinkedIn захавае сваю "культуру і незалежнасць". Выканаўчы дырэктар кампаніі Джэф Вайнер захавае сваю пасаду.
LinkedIn існуе ўжо 13 гадоў. Яна лідзіруе сярод сацсетак для дзелавых кантактаў. У яе налічваецца каля 100 мільёнаў актыўных карыстальнікаў за месяц.