Мігранцкі крызіс ці рэферэндум — хто мяняе “ўнутраны парадак дня”?
Штучна створаны мігранцкі крызіс на межах Беларусі і краін Еўрасаюза відавочна адцягвае ўвагу беларускага грамадства ад унутраных палітычных праблем і выклікаў. Да прыкладу, ад абмеркавання і планавання фармату ўдзелу ў будучым рэферэндуме па Канстытуцыі.
Ці варта сёння, на фоне мігранцкага крызісу, спрабаваць дагрукацца да беларусаў з іншымі тэмамі? Ці ёсць што абмяркоўваць з грамадствам – апаненты рэжыму здолелі выпрацаваць агульны падыход датычна рэферэндуму? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае каардынатарка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і заснавальніца некамерцыйнай арганізацыі “Сумленныя людзі” Алена Жываглод.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.