Мігранты не пакідаюць спробаў незаконна трапіць у Польшчу

На польска-беларускай мяжы /twitter.com/Straz_Graniczna​
На польска-беларускай мяжы /twitter.com/Straz_Graniczna​

За мінулыя суткі польскія памежнікі зафіксавалі 267 спробаў парушэння мяжы. Замежнікі спрабавалі трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі.

У шэрагу выпадкаў гаворка ідзе пра групы. У польскай Памежнай службе кажуць, што такія "групы агрэсіўных замежнікаў" спрабавалі фарсіраваць мяжу ў раёне вёсак Дубічэ-Царкеўнэ і Мельнік.

Памежнікі выпісалі 44 пастановы з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Беларускія ўлады са свайго боку настойваюць, што мігранты агрэсіі не праяўлялі. Следчы камітэт РБ у сераду расказаў пра інцыдэнт на мяжы ў Камянецкім раёне. Паводле беларускай версіі, ноччу 23 лістапада людзі падышлі да загароды, "прасілі прытулку ў Польшчы, ніякай агрэсіі не праяўлялі. У адказ на гэта польскія сілавікі ўжылі ў дачыненні да бяззбройных мігрантаў слезацечны газ, выбуховыя пакеты, якія закідвалі на тэрыторыю Беларусі". Па медыцынскую дапамогу мігранты не звярталіся, але Камянецкі РАСК пачаў праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі