Мігранты сякуць дрэвы каля беларуска-польскай мяжы
Мігранты сякуць дрэвы каля беларуска-польскай мяжы. Бярвенні яны кідаюць на плот з калючага дроту, спрабуючы яго пашкодзіць і арганізаваць праход на польскую тэрыторыю. Фота з месца падзей на беларускім баку мяжы апублікавала дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА.
8 лістапада да пункта пропуска "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы прыйшла вялізная калона мігрантаў. У ёй было больш за тысячу чалавек. Частка мігрантаў пачалі ставіць намёты, паліць вогнішчы, іншыя спрабуюць прарвацца ў Польшчу. Некаторыя маюць нават спецыяльныя нажніцы, якімі рэжуць калючы дрот. Польскія сілавікі іх адганяюць.
Кіраўніцтва Польшчы вырашае, якія дзеянні будуць прадпрымацца з-за міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю.
Kuźnica: próba sforsowania polskiej granicy pic.twitter.com/kqCkLPdsiK
— Ministerstwo Obrony Narodowej (@MON_GOV_PL) November 8, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.