Мігранты вырашылі выбачыцца перад польскімі сілавікамі за спробы прарыву мяжы

Мігранты вырашылі выбачыцца перад польскімі сілавікамі за спробы прарыву мяжы

Мігранты з лагера на беларуска-польскай мяжы праводзяць акцыю ў чацвер, паведамляе Country Media.

Мігранты выбачаюцца перад польскімі сілавікамі за тое, што прарываліся праз мяжу і пашкодзілі агароджу з калючага дроту. Дзеці на фота з мігранцкага лагера трымаюць плакаты са словам "Sorry".

За апошнія дні ў раёне "Брузгоў" адбыўся шэраг інцыдэнтаў. Як паведамляла Еўрарадыё, група з 150 чалавек спрабавала мінулай ноччу сілай прарвацца з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу. Акрамя таго, за мінулыя суткі польскія службы зафіксавалі больш за 450 спробаў незаконнага перасячэння мяжы.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС абвастрыўся ў панядзелак. У гэты дзень на ўчастак мяжы ў раёне беларускага Гродна прыйшлі тысячы мігрантаў у надзеі прарвацца ў Польшчу. Польскаму боку давялося павялічыць сілавую прысутнасць на мяжы. Прэм'ер Польшчы Матэуш Маравецкі назваў сітуацыю на мяжы з ЕС "дзяржаўным тэрарызмам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі