Мігранты зноў закідалі камянямі польскіх сілавікоў
У выніку інцыдэнту пацярпелі дзве паліцэйскія машыны / twitter.com/podlaskaPolicja
Мігранты, якія спрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу, закідалі камянямі польскіх сілавікоў. У выніку інцыдэнту, які адбыўся ўначы ў раёне Стажыны, пацярпелі дзве паліцэйскія машыны, паведамляе Падляская паліцыя.
Wczoraj po 16 w okolicach Starzyny interweniowali policjanci. Grupa migrantów obrzucała funkcjonariuszy i żołnierzy kamieniami. Żaden z interweniujących policjantów nie odniósł obrażeń, uszkodzone zostały 2 policyjne furgony. pic.twitter.com/Jb9q1IQEdB
— podlaska Policja (@podlaskaPolicja) November 20, 2021
Памежная служба Польшчы таксама заявіла пра некалькі сілавых спробаў прарыву мяжы на ўчастку, які ахоўваецца заставай у Дубічах-Царкоўных. Самая вялікая група складалася прыкладна з 200 мігрантаў. Сцвярджаецца, што замежнікі былі настроены агрэсіўна: кідалі не толькі камяні, але і петарды, а таксама выкарыстоўвалі слёзатачывы газ.
Усяго за 19 лістапада зафіксавана 195 спроб незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.
16 лістапада ў адказ на спробу мігрантаў прарвацца праз мяжу польскім сілавікам прыйшлося прымяніць газ і вадамёты. "Турысты" ў той дзень ламалі загароды ў пункце пропуску "Брузгі" і кідаліся камянямі і іншымі прадметамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.