Мігрантам можна ўсё? ТОП парушэнняў на мяжы, на якія "закрылі вочы"

Не заўважаць камяні, якія ляцяць у польскіх памежнікаў, але судзіць за БЧБ-налепкі — гэта мастацтва / калаж Улада Рубанава
Не заўважаць камяні, якія ляцяць у польскіх памежнікаў, але судзіць за БЧБ-налепкі — гэта мастацтва / калаж Улада Рубанава

Спроба масавага ўварвання мігрантаў у Польшчу 8 лістапада не мела поспеху. З таго моманту "турысты" з Блізкага Усходу, якія асталяваліся на беларуска-польскай мяжы, неаднаразова парушалі закон, трапляючы пры гэтым у фокус сусветных СМІ, — і ўсё гэта пры відавочнай "няўвазе" беларускіх "праваахоўных органаў".

Правіннасці мігрантаў падпадаюць пад дзеянне некалькіх артыкулаў КаАП і КК Беларусі. Еўрарадыё пракансультавалася з юрыстам, адказным за пытанні юстыцыі НАУ, прадстаўніком па юрыдычных пытаннях Каардынацыйнай рады Міхаілам Кірылюком і вырашыла дапамагчы беларускай Фемідзе кваліфікаваць парушэнні, якія трапілі на фота і відэа.
 

Артыкул 18.20 КаАП "Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху"

Раніцай 8 лістапада калона мігрантаў рушыла да беларуска-польскай мяжы па дарозе для аўтамабіляў. Яўнае парушэнне правілаў дарожнага руху.

Мигрантам можно всё? ТОП нарушений на границе, на которые “закрыли глаза”
Праваахоўнікаў у момант масавага парушэння побач не аказалася / Еўрарадыё

Артыкул 371 КК РБ "Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь"

Трапіўшы ў памежную паласу, мігранты асталяваліся недалёка ад калючай агароджы, разгорнутай уздоўж дзяржаўнай мяжы Польшчы. Некаторыя з іх сталі ламаць "калючку" і кідаць у палякаў рознымі прадметамі. За ўсім гэтым назіралі беларускія памежнікі.

Законнае перасячэнне мяжы прадугледжвае пропуск праз памежны пераход. Тут жа ў наяўнасці спроба ў абыход устаноўленых працэдур трапіць на тэрыторыю сумежнай дзяржавы. Ці залічваецца спроба за парушэнне?

— Так, замах залічваецца як склад, калі не дайшло да канца з не залежных ад злачынца прычын, — пацвярджае Міхаіл Кірылюк.

Мигрантам можно всё? ТОП нарушений на границе, на которые “закрыли глаза”
8 лістапада 2021 года. Мігранты, не хаваючы намераў, знішчаюць калючую агароджу / Еўрарадыё

Артыкул 16.17 КаАП "Незаконная высечка, незаконныя выдаленне, перасадка, пашкоджанне або знішчэнне драўнінна-хмызняковай і іншай расліннасці"

Для прарыву калючай агароджы мігранты вырашылі скарыстацца беларускім лесам і пачалі яго секчы. Пазней з маладняку, што расце вакол, "уцекачы, якія церпяць бедства" пачалі будаваць шалашы для начлегу. Але і тут "незаконная высечка" засталася без пакарання ад беларускай Феміды.

Пасля знаходжання ў памежнай паласе мігранты пакінулі смецце, а гэта артыкул 16.22 КаАП "Забруджванне лесу і іншай драўнінна-хмызняковай расліннасці". Праз некалькі дзён "сенатар Лісковіч" распарадзіўся правесці суботнік сіламі мігрантаў і сказаў, што яны атрымаюць прадукты харчавання толькі ў тым выпадку, "калі будзе тут чысціня і ў лесе". Але ж правапарушэнне ўжо здзейсненае. А пакаранне дзе?

Мигрантам можно всё? ТОП нарушений на границе, на которые “закрыли глаза”
Ссячы дрэва? Без праблем / БЕЛТА

Артыкул 24.23 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў"

16 лістапада мігранты зноў паспрабавалі сілай прарвацца ў ЕС. На памежным пераходзе "Брузгі — Кузніца" натоўп агрэсіўна настроеных "турыстаў" пачаў штурм загараджальных збудаванняў, якія закрываюць дарогу ў Польшчу. У наяўнасці арганізацыя масавага мерапрыемства, дазвол на якое мігранты наўрад ці атрымалі ў мясцовым выканкаме.

Пры гэтым ззаду "штурмавікоў з Усходу" стаяць беларускія памежнікі і ва ўпор "не заўважаюць" таго, што адбываецца. Што ж, памежная служба — не МУС, адкуль ім ведаць, якія парушаюцца законы?

Мигрантам можно всё? ТОП нарушений на границе, на которые “закрыли глаза”
Зусім не падобна да масавага мерапрыемства — сцягоў жа няма / БЕЛТА

Артыкул 293 КК РБ "Масавыя беспарадкі"

У часе сілавой акцыі ў польскіх памежнікаў паляцела ўсё, што трапілася мігрантам пад руку: камяні, металічная сетка, тратуарная плітка. "Турысты" былі настроены агрэсіўна і дзейнічалі разам. Крымінальны артыкул "Масавыя беспарадкі" ва ўсёй красе, але тут беларускія сілавікі таксама бяздзейнічаюць.

У часе беспарадкаў пацярпела інфраструктура памежнага пераходу "Брузгі — Кузня". Тут становіцца лагічным з'яўленне артыкулаў 11.3 КаАП "Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці", 18.29 КаАП "Пашкоджанне або забруджванне аўтамабільнай дарогі ці іншага дарожнага збудавання".

На сайце Дзяржпамежкамітэта пазначана, што забараняецца знішчаць, прыводзіць у непрыдатнасць аб'екты інфраструктуры памежнай тэрыторыі і дзяржаўнай мяжы, іншыя аб'екты органаў памежнай службы. Выходзіць, памежнікі не сочаць за выкананнем таго, пра што самі ж папярэджваюць?
 

Акт міжнароднага тэрарызму

Юрыст Міхаіл Кірылюк упэўнены, што сутыкненні мігрантаў з польскімі памежнікамі падпадаюць пад "цяжкі" крымінальны артыкул.

Мигрантам можно всё? ТОП нарушений на границе, на которые “закрыли глаза”

— Гэтыя дзеянні змяшчаюць прыкметы злачынства, пакаранне за якое прадугледжана артыкулам 126 КК — "Акт міжнароднага тэрарызму". Злачынства пачатыя на тэрыторыі Беларусі, накіраваныя на нанясенне шкоды замежным памежнікам і маёмасці замежнай дзяржавы, дзеянні здзяйсняюцца агульнанебяспечным спосабам, — расказвае Еўрарадыё Міхаіл. — Так, на сёння мы не бачым ад злачынных дзеянняў вялікай колькасці ахвяр, але для гэтага крытэру важная не колькасць ахвяр, а патэнцыйная небяспека гібелі людзей або цялесных пашкоджанняў.

У выніку атакі агрэсіўных "турыстаў" пацярпела некалькі польскіх паліцэйскіх, а адзін з іх трапіў у лякарню з пераломам чэрапа.

— Якая можа быць мэта нападу на памежнікаў замежнай дзяржавы? Спроба разбурэння загарод дзяржаўнай мяжы, спроба адкрытага пранікнення на тэрыторыю суседняй дзяржавы пры дапамозе гвалту? — працягвае юрыст. — Бо ў сітуацыі адкрытага нападу польскія памежныя службы маюць поўнае права ўжываць сілу, у тым ліку зброю.

На наш погляд відавочныя чаканыя наступствы ад такіх дзеянняў — гэта свядомая правакацыя вайны, правакацыя ўзброенага канфлікту. Альбо як мінімум знішчэнне рэпутацыі дзейнага польскага ўрада, як няздольнага забяспечыць грамадскі парадак на ўласнай тэрыторыі.

Адпаведна, гэтыя дзеянні цалкам падпадаюць пад азначэнне артыкула 126 КК "з мэтай правакацыі міжнародных ускладненняў ці вайны або дэстабілізацыі грамадскага парадку ў замежнай дзяржаве".

Мигрантам можно всё? ТОП нарушений на границе, на которые “закрыли глаза”
Штурм польскіх загарод у самым разгары / sb.by

Еўрарадыё невядома пра выпадкі, калі мігрантаў, якія здзейснілі правапарушэнні на беларускім баку мяжы, прыцягнулі да адказнасці. Беларускія сілавікі не заўважаюць таго, што адбываецца вакол іх, ці не хочуць заўважаць? Міхаіл Кірылюк адзначае, што ў такім выпадку бяздзейнасць памежнікаў падпадае пад артыкул 455 КК — "Злоўжыванне ўладай, бяздзейнасць улады альбо перавышэнне ўлады".

— Само пранікненне грамадзян на прымежную тэрыторыю і іх знаходжанне там немагчымае без ведама і згоды беларускіх спецслужбаў. Немагчыма ўявіць, каб такія рэчы адбываліся без ведама або згоды Памежнага камітэта і міліцыі. Прынамсі, за 30 гадоў найноўшай гісторыі беларускай дзяржавы такіх выпадкаў не было.

З прычыны вертыкальнай і строга іерархічнай структуры беларускіх сілавых структур — а таксама з прычыны таго, што гэтыя падзеі развіваюцца не першы месяц пры поўным іх патуранні, а часам і пры садзейнічанні, можна зрабіць выснову, што гэта не выпадковы эксцэс, а добра спланаваная, падрыхтаваная і арганізаваная акцыя, — падкрэслівае юрыст.
 

Карт-бланш для праўладных СМІ

Як відаць, "не да законаў" і журналістам дзяржаўных СМІ. У часе пагромаў на памежным пераходзе па тэлеканале "Беларусь 1" транслявалі жывое ўключэнне з мяжы. Такі самы стрым адначасова праводзіў тэлеканал АНТ.

Мигрантам можно всё? ТОП нарушений на границе, на которые “закрыли глаза”
Анлайн-трансляцыя ад дзяржСМІ насуперак закону? Лёгка! / Еўрарадыё

Але як наконт змен, нядаўна прынятых у закон РБ аб масавых мерапрыемствах? Згодна з імі, "забараняецца асвятленне ў сродках масавай інфармацыі, глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт ці іншых інфармацыйных сетках у рэжыме рэальнага часу (у жывым эфіры) масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, у мэтах іх папулярызацыі або прапаганды".

— З аднаго боку — фармальнае парушэнне ёсць. З іншага боку — закон, безумоўна, неправавы і прыпадабняцца прапагандыстам не хацелася б, — каментуе Міхаіл Кірылюк. — Можна, напэўна, звярнуць увагу на факт выбіральнага прымянення рэпрэсіўных законаў як на доказ самога іх факта прыняцця не для клопату пра грамадскую бяспеку, а для палітычнага пераследу.

Дарэчы, пасля другой атакі мігрантаў на памежны пераход "Брузгі" прыехаў беларускі Следчы камітэт. Але не для таго, каб абазначыць правапарушэнні гасцей з усходніх краін, а для таго, каб... распачаць крымінальную справу супраць польскіх сілавікоў, якія ўжылі супраць людзей, якія штурмавалі мяжу, вадамёты і спецсродкі.

Пры гэтым дзеянні памежнікаў Польшчы былі кваліфікаваныя СК як "злачынствы супраць бяспекі чалавецтва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі