Міхаэль Шумахер можа назаўжды застацца ў коме
Сяміразовы чэмпіён свету "Формулы-1" можа застацца ў штучнай коме на ўсё жыццё, мяркуюць нямецкія і ангельскія СМІ.
Пра гэта нейрахірург Андрэас Цыгер паведаміў нямецкаму штотыднёвіку Focus. Пра такую ж магчымасць сказалі выданню і іншыя спецыялісты, перадае interfax.by.
Ангельская Daily Mail лічыць, што працяглае маўчанне з боку мэнэджараў экс-гоншчыка і яго сям'і можа азначаць самае горшае.
Нагадаем, што 29 снежня 2013 года Шумахер, катаючыся на лыжах у французскім Мерыбелі, паваліўся і стукнуўся галавой аб камяні. Спартовец перанёс ужо дзве аперацыі. Лекары ацэньваюць яго стан як стабільна цяжкі.
Фота — Getty Images