Саўмін не ўзгадніў папраўкі ў артыкул 328 з-за пазіцыі МУС

2 красавіка да парламента прыйшлі ўдзельніцы руху "Маці-328" / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
2 красавіка да парламента прыйшлі ўдзельніцы руху "Маці-328" / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Старшыня парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Валянцін Міхневіч выйшаў да актывістак руху "Маці-328" і распавёў, што адбываецца з прыняццем змякчальных паправак па ч. 2 і ч.3 наркатычнага артыкула 328 КК Беларусі. Паводле яго слоў, законапраект знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў, сёння прайшло яго ўзгадненне, у якім указваецца, што МУС па-ранейшаму супраць яго прыняцця.

На наступным тыдні зноў збярэцца парламенцкая рабочая група, на пасяджэнні якой дэпутаты паспрабуюць пераканаць прадстаўнікоў МУС у неабходнасці змякчэння пакарання за нарказлачынствы. Валянцін Міхневіч паабяцаў, што на пасяджэнне рабочай групы дапусцяць двух прадстаўнікоў "Маці-328", перадае карэспандэнт Еўрарадыё. Як мяркуецца, гэта будуць Ліяна Шуба і Таццяна Канеўская. З боку МУС удзельнічаць у рабочай групе будзе намеснік міністра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі