Мікалай Лукашэнка тыдзень адпачываў у Катары і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах

Мікалай Лукашэнка тыдзень адпачываў у Катары і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах

Мікалай Лукашэнка тыдзень адпачываў у Катары і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Падчас асенніх канікул яго ўзяў з сабой бацька, Аляксандр Лукашэнка, які здзяйсняў у гэтыя краіны афіцыйны і рабочы візіты.

Пра тое, што Мікалай Лукашэнка паляцеў разам з бацькам, стала вядома толькі ў апошні дзень знаходжання кіраўніка дзяржавы ў ААЭ. У сюжэце, паказаным у праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, "засвяціўся" і малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі. У ранейшых рэпартажах з візітаў у Катар і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты ён у кадр не трапляў.

Адзначым, што ў Катар кіраўнік Беларусі прыляцеў 29 кастрычніка, на наступны дзень ён ужо знаходзіўся ў ААЭ. Пасля афіцыйнай часткі візіту, Аляксандр Лукашэнка прыняў прапанову спадчыннага прынца Абу-Дабі, намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна пабыць некалькі дзён у яго ў гасцях. У аэрапорт Лукашэнку асабіста завёз прынц, які кіраваў аўтамабілем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі