Міліцыя чакала пачатак акцыі інвалідаў у адным месцы, а яна адбылася ў іншым

Міліцыя чакала пачатак акцыі інвалідаў у адным месцы, а яна адбылася ў іншым

17 снежня ў Мінску прайшла акцыя людзей з інваліднасцю. Як вынікае з інфармацыі ў @sib_chat, яе пачатак анансаваўся на плошчы Калініна. На месца прыбылі міліцыянеры на некалькіх аўтамабілях. Аднак пратэстоўцаў яны не дачакаліся, былі "затрыманыя" толькі адмыслова пакінутыя цацкі з плакатамі "Не забудзем!", "Не даруем!" на лаўцы.

А сама акцыя прайшла ў іншых месцах — на плошчы Незалежнасці і каля ГУМа. У ёй паўдзельнічала каля дзясятка чалавек. У выніку пратэстоўцаў не затрымалі.

Вулічныя акцыі людзей з інваліднасцю праходзяць у Мінску з сярэдзіны восені. Некалькі апошніх акцый былі сарваныя міліцыяй ужо на самым пачатку, таму пратэстоўцы і пайшлі на хітрасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі