Міліцыя цікавіцца мінчукамі, якія нясуць кветкі да помніка Шаўчэнку (фота)
У іх запісваюць пашпартныя звесткі.
Пра гэта Еўрарадыё распавяла мінчанка Дар'я Каткоўская. Па яе словах, міліцыянты спрабавалі ўзяць даныя ва ўсіх, хто ішоў да помніка Тарасу Шаўчэнку каля ўкраінскай амбасады.
Каткоўская: "Яны падыходзяць, перапісваюць дадзеныя. Але я свае дадзеныя не давала. Яны пачалі з журналістаў, потым варухнуліся да мяне. Але я сказала, што не выконваю ніякіх прафесійных абавязкаў, міма праходзіла, кветкі ўсклала і сыходжу. На канфлікт мы не пайшлі".
Каткоўская кажа, што каля помніка ляжаў дзясятак букетаў. Мінчукі прыносяць іх на знак салідарнасці з украінскім Еўрамайданам.
Фота з фэйсбука Дар'і Каткоўскай