Міліцыя і АМАП адкажуць за выбітыя шыбы ў кватэры затрыманага мінчаніна

Фота мае ілюстрацыйны характар / riavrn.ru
Фота мае ілюстрацыйны характар / riavrn.ru

У сераду, 11 верасня, суд Заводскага раёна прызнаў, што супрацоўнікі міліцыі нанеслі матэрыяльную шкоду мінчаніну Дзмітрыю Серадзе

Як паведамляе тэлеграм-канал прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай, у жніўні 2016 года супрацоўнікі міліцыі і байцы АМАП уварваліся ў кватэру, дзе пражывае сям'я падазраванага ў здзяйсненні злачынства Дзмітрыя. Пры затрыманні былі пашкоджаныя балконныя і ўваходныя дзверы, выбітыя шыбы.

МУС звяртае ўвагу, што да моманту затрымання ўжо была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь па факце здзяйснення хуліганскіх дзеянняў у дачыненні да дзвюх жанчын, адна з якіх непасрэдна паказвала на Дзмітрыя як на асобу, якая ўчыніла злачынства.

4 жніўня 2016 года Дзмітрыя прывезлі ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама. Пасля яго ўдзел у злачынстве не пацвердзіўся. Дзмітрый быў вызвалены пад абавязацельства аб яўцы.

"Аб'ектыўна дзеянні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку пры затрыманьні не адпавядалі цяперашняй сітуацыі, а абраная тактыка прымянення спецпадраздзяленняў была няправільнай, — напісана ў тэлеграм-канале. — Супрацоўнікі, якія прымалі рашэнне аб затрыманні, а таксама кіраўнікі, якія ажыццяўляюць ведамасны кантроль, па выніках правядзення службовай праверкі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці".

Як паведамляюць у МУС, каб не дапусціць падобных памылак, прынятыя дадатковыя меры. Зараз у ведамстве праводзіцца работа па ўдасканаленні парадку і падстаў прымянення спецыяльных падраздзяленняў для аказання сілавой падтрымкі.

"Пакрыццё нанесенай шкоды законнае і справядлівае. МУС не будзе абскарджваць рашэнне суда", — пракаментаваў сітуацыю міністр унутраных спраў Юрый Караеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі