Міліцыя лавіла п'яных працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў
Міліцыя правяла рэйд па сельскагаспадарчых прадпрыемствах / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
На Гродзеншчыне міліцыя лавіла п'яных працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у іх працоўны час. Як піша @Neman102, за апошнія суткі выявілі сем такіх парушальнікаў. У іх дачыненні склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
У Смаргонскім раёне падчас такога рэйду мясцовыя міліцыянеры на адным з прадпрыемстваў затрымалі 38-гадовага палявода. Мужчына знаходзіўся на працоўным месцы "з бачнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення". У выдыханым паветры было зафіксавана 2 праміле алкаголю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.