Міліцыя правярае эфіры гомельскага відэаблогера з удзелам аголеных дзяўчат

Міліцыя правярае эфіры гомельскага відэаблогера з удзелам аголеных дзяўчат

Міліцыя праводзіць праверку па факце эфіраў гомельскага відэаблогера з удзелам аголеных дзяўчат. Свае эфіры ("стрымы") студэнт аднаго з гомельскіх ВНУ Андрэй Бурым называў "Распранаем дзяўчат па скайпе". 17 студзеня расійскі youtube-блогер выклаў на сваім канале выкрывальніцкі відэаролік, у якім падрабязна расказаў, жыхар Гомеля дамогся папулярнасці ў Youtube і набраў больш за 50 тысяч падпісчыкаў. Пасля гэтага скандальная інфармацыя трапіла ў СМІ.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, мяркуючы па дзеяннях відэаблогера, ён звязваўся са сваімі падпісчыцамі з дапамогай інтэрнэт-месенджара. Ён падказваў суразмоўніцы, якім чынам і якія прадметы адзення неабходна зняць. "Працэс дыялогу і дзеянняў трансляваўся на канале блогера ў жывым эфіры, — цытуе словы прадстаўніка УУС БелаПАН. — Улічваючы, што дзеянням жыхара абласнога цэнтра неабходна даць належную прававую ацэнку, супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі зараз праводзяць праверку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі