Мілінкевіч пра скарачэнне “чорнага спісу”: Гэта абсалютна слушны крок

Лідар Руху “За Свабоду” мяркуе, што змены ў “чорным спісе” ЕС — пазітыўная з’ява. Аляксандр Мілінкевіч гаворыць, што спіс павінен быць дынамічным.


Мілінкевіч: “Гэта абсалютна слушны крок. Спіс неўяздных павінен быць дынамічным, ён не мусіць быць раз і на заўсёды. Хтосьці будзе дабаўляцца, хтосьці будзе знікаць з яго. Але спіс будзе заставацца пакуль будуць палітвязні. Еўропа сваімі прынцыпамі не паступіцца”.



Разам з тым Аляксандр Мілінкевіч скептычна ставіцца да магчымасці імклівага развіцця адносінаў паміж Мінскам і Брусэлем пасля скарачэння “чорнага спісу”. Палітык мяркуе, што гэта беларускім уладам непатрэбна, пакуль ёсць падтрымка з Масквы.



Мілінкевіч: “Я думаю, што гэта сігналы з Брусэля. Дыпламатыя —гэта палітыка маленькіх крокаў. І Брусэль дэманструе, што гатовы змяняць сітуацыю. Але мяч па-ранейшаму на баку Мінска, які не гатовы да зменаў. Павінны быць вызваленыя палітвязні. Ніякая іншая гульня не паправіць адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам. Іншая справа, што пры такой татальнай падтрымцы Масквы Мінск не зацікаўлены ў развіцці адносінаў з ЕС”.



Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае рашэнне 29 кастрычніка прыняў Савет ЕС.

МЗС Беларусі: Рашэнне ЕС контрпрадуктыўнае, але пазітыў ёсць
 

Афіцыйны часопіс ЕС апублікаваў новы варыянт беларускага "чорнага спісу"
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі