Раўкоў: Беларусь сама будзе вырашаць, ці неабходныя ёй расійскія вайсковыя базы

Раўкоў: Беларусь сама будзе вырашаць, ці неабходныя ёй расійскія вайсковыя базы

Партыя БНФ атрымала адказ з Міністэрства абароны і Савета бяспекі на свой зварот наконт расійскіх вайсковых аб'ектаў у Беларусі. 

Зварот, прыняты 23 чэрвеня Соймам партыі БНФ, патрабаваў не падаўжаць тэрмін знаходжання расійскіх вайсковых базаў у Беларусі. ПБНФ спасылалася на тое, што пры вайсковым канфлікце трэцяга боку з Расіяй тэрыторыя нашай краіны становіцца першаснай мішэнню. Таксама ў якасць аргументу прыводзілася агрэсіўная знешняя палітыка, якую Расія праводзіць цягам апошніх пяці гадоў. 

На тэрыторыі Беларусі цяпер ёсць два расійскія вайсковыя аб’екты. Гэта 43-і вузел сувязі ВМФ Расіі “Вілейка” (радыёстанцыя “Антэй”)  і радыёлакацыйная станцыя “Волга” каля Ганцавічаў. 

У сваім адказе міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў паведамляе, што пагадненні аб размяшчэнні гэтых аб’ектаў набылі моц 7 чэрвеня 1996 года. Яны працягнуць дзейнічаць да 7 чэрвеня 2021 года, а пра намер адмовіцца ад іх працягу Беларусь можа паведаміць расійскаму боку да 6 чэрвеня 2020-га.

Мінабароны адзначае, што ацэньваць мэтазгоднасць працягу ці спынення гэтых дамоваў будзе з улікам нацыянальных інтарэсаў Беларусі. 

У адказе Савета бяспекі гаворыцца, што пытанне пра гэтыя дамовы будзе разглядацца з улікам абставінаў і прапановаў, выкладзеных у звароце ПБНФ.

Раўкоў: Беларусь сама будзе вырашаць, ці неабходныя ёй расійскія вайсковыя базы
Фота: narodny.org
Раўкоў: Беларусь сама будзе вырашаць, ці неабходныя ёй расійскія вайсковыя базы
Фота: narodny.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі