Мінабароны: Паказальных слуханняў па Коржычу няма, але ў суд афіцэры прыходзяць

Фота: Еўрарадыё​
Фота: Еўрарадыё​

"Гэта цікавая прапанова!" Так адрэагаваў прадстаўнік прэс-службы Мінабароны палкоўнік Мікалай Акуліч на пытанне Еўрарадыё "Чаму б не зладзіць паказальныя слуханні па справе Коржыча для беларускіх афіцэраў?"

Паводле яго слоў, прадстаўнікі Мінабароны заўсёды і абавязкова прысутнічаюць на судовых слуханнях.

"Канкрэтна на гэтых пасяджэннях інтарэсы Мінабароны прадстаўляюць афіцэры ўпраўлення прававога забеспячэння", — кажа Мікалай Акуліч.

На пытанне Еўрарадыё пра лёс палкоўніка Канстанціна Чарнецкага, які кіраваў навучальным цэнтрам у Печах, дзе служыў Аляксандр Коржыч, прадстаўнік Мінабароны спаслаўся на ўказ прэзідэнта: "Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь палкоўнік быў вызвалены ад пасады начальніка 72-й НЧ. Пазней ён быў прызначаны на ніжэйшую вайсковую пасаду".

На якую менавіта пасаду, у Міністэрстве абароны не адказалі.

Нагадаем, што ў гэтыя дні ў Мінску праходзіць суд па справе гібелі радавога Аляксандра Коржыча. Еўрарадыё вядзе анлайн-трансляцыю з кожнага дня судовага паседжання.

У Мінску прайшоў першы дзень суда па гібелі радавога Аляксандра Коржыча

"Саша выратаваў чалавека з пятлі". Другі дзень суда па справе радавога Коржыча

"Саша казаў, што баіцца памерці". Трэці дзень суда па Коржычу

Суд па справе аб гібелі радавога Коржыча. Дзень чацвёрты

Суд па справе аб гібелі радавога Аляксандра Коржыча. Дзень пяты

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі