Мінабароны пра "пераапранутых расійскіх вайскоўцаў" у Беларусі: Гэта трызненне вар'ята!
Напярэдадні ў інтэрнэце з'явілася інфармацыя, што ў нашай краіне служаць каля 3 тысяч расійскіх вайскоўцаў: дэсантнікаў, лётчыкаў, танкістаў, ракетчыкаў.
Нібыта, яны апранутыя ў форму беларускіх узброеных сіл, сваю прыналежнасць да расійскай арміі не афішуюць. Сайт charter97.org падкрэслівае, што гэтыя вайскоўцы падначальваюцца расійскаму камандаванню.
"Гэта трызненне вар’ята", — так пракаментаваў гэтае паведамленне БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.
Фота — bymedia.net