Мінабароны Расіі сцвярджае, што ўначы расіяне збівалі свае "шахеды"

"Шахеды" / futurezone.at
Мінабароны Расіі сцвярджае, што ўначы расіяне збівалі свае "шахеды". Адбылося гэта пасля атрымання загаду Уладзіміра Пуціна аб часовым спыненні ўдараў па энергетычнай інфраструктуры.
"У момант атрымання загаду вярхоўнага галоўнакамандуючага... у паветры знаходзілася сем расійскіх ўдарных беспілотнікаў, накіраваных на аб'екты ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры, звязаных з ВПК, якія знаходзяцца ў Мікалаеўскай вобласці, — піша Мінабароны РФ. — СПА Расійскай Федэрацыі было загадана абясшкодзіць беспілотныя лятальныя апараты, шэсць з іх былі збітыя ЗРПК "Панцыр", адзін — дзяжурным знішчальнікам ВКС Расіі".
Такім чынам у Маскве апраўдваюцца за тое, што ўначы 19 сакавіка пасля таго, як Пуцін сказаў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу пра загад вайскоўцам спыніць атакі на энергаінфраструктуру, на Украіну паляцелі амаль паўтары сотні ўдарных дронаў.
Расіяне абураюцца, што пры падзенні ўкраінскага БПЛА ў пункце перавалкі нафты на Кубані "адбылася разгерметызацыя рэзервуара з нафтай". Плошча пажару складае 1700 квадратных метраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.