Мінабароны Расіі заявіла, што ракета з верталёта патрапіла ў грузавік (відэа)

Мінабароны Расіі заявіла, што ракета з верталёта патрапіла ў грузавік (відэа)

Мінабароны Расіі адрэагавала на з’яўленне відэа, на якім верталёт на палігоне абстрэльвае тэрыторыю, на якой стаяць аўтамабілі і людзі. Адзначалася, што здарэнне адбылося на палігоне “Лужскі” пад Санкт-Пецярбургам і цяжкія раненні атрымалі два чалавекі. Мінабароны РФ адмаўляе, што былі пацярпелыя. Прызнаецца толькі, што сістэма навядзення аднаго з верталётаў, які адпрацоўваў “практыкаванне па паражэнню наземных цэляў”, памылкова захапіла адну з іх. “У выніку патраплення некіруемай ракеты атрымаў пашкоджанні адзін з грузавых аўтамабіляў без людзей”, — цытуе паведамленне Мінабароны Расіі РІА “Новости”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі