Мінабароны Украіны паказала першы падземны шпіталь для УСУ
Падземны шпіталь
Мінабароны Украіны ўвяло ў эксплуатацыю першы падземны шпіталь для ўкраінскага войска. Ён сканструяваны з шасці сталёвых бункераў, з сістэмамі вентыляцыі, водазабеспячэння і альтэрнатыўнымі крыніцамі сілкавання. Дзякуючы сучаснаму медыцынскаму абсталяванню, уключаючы аперацыйныя блокі і рэанімацыйныя аддзяленні, там могуць аказваць дапамогу больш за 100 параненым штодня.
У Мінабароны адзначаюць, што праект з'яўляецца першым крокам у рамках маштабнай ініцыятывы, якая прадугледжвае будаўніцтва больш за 20 такіх шпіталёў для УСУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.