Мінадукацыі не будзе пераводзіць школы на дыстанцыйнае навучанне з-за COVID-19

Мінадукацыі не будзе пераводзіць школы на дыстанцыйнае навучанне з-за COVID-19

Мінадукацыі не будзе пераводзіць школы на дыстанцыйнае навучанне ці нават закрываць іх з-за COVID-19. Міністр адукацыі Ігар Карпенка не бачыць такой неабходнасці. Як ён заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", школы наведвае каля 87% навучэнцаў. Ён лічыць, што адсутнічае "невялікая колькасць" і не ва ўсіх выпадках прычына ў COVID-19.  

"Зараз пачаліся сезонныя прастудныя захворванні інфекцыйныя, таму мы з Міністэрствам аховы здароўя гэтыя пытанні адпрацоўваем", — кажа Карпенка. У прыватнасці, будуць карэктывы ў часовыя рэкамендацыі навучальным установам: праветрыванне памяшканняў, развядзенне патокаў школьнікаў, нашэнне ахоўных масак, прагулкі на свежым паветры. Міністр мяркуе, што падобныя мерапрыемствы "павінны стрымліваць працэсы пандэміі".

Больш за 50% беларускіх настаўнікаў прышчапіліся. Сам Ігар Карпенка збіраецца прайсці рэвакцынацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі