Мінадукацыі правядзе дапнабор у ВНУ, але балы абітурыентам не скіне

Сёлета ўніверсітэты, як і летась, правядуць дадатковы набор на месцы, якія не змаглі запоўніць падчас асноўнага набору. Але балы,  якія трэба набраць на тэставанні, каб паступіць зніжаць не будуць. У мінулым годзе, нагадаем, планку знізілі на 5 балаў.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі распавёў начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Раманюк.

Сяргей Раманюк: "Дадатковы набор аказаўся карысным, мы бачым, што па шэрагу спецыяльнасцяў ён летась быў мацнейшы за асноўны па балах".

Пры гэтым нейкіх абмежаванняў па спецыяльнасцях Мінадукацыі не плануе: набіраць хочуць туды, дзе засталіся месцы.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі