Мінадукацыі: Тэставанне адмяняць не будзем, але, магчыма, дададзім сумоўе

Мінадукацыі: Тэставанне адмяняць не будзем, але, магчыма, дададзім сумоўе

У Мінадукацыі патлумачылі, як збіраюцца мяняць цэнтралізаванае тэставанне, якое з нязначнымі зменамі праіснавала 12 гадоў. Нацыянальны экзамен, якім доўгі час было толькі тэставанне, могуць падзяліць на дзве часткі. Першую будуць здаваць толькі выпускнікі школ, якія не збіраюцца паступаць у ВНУ. Першую і другую разам будуць здаваць абітурыенты. Прычым, да цэнтралізаванага тэставання плануюць дадаць яшчэ адну частку: вусную ці пісьмовую. Распрацоўваць яе прапануюць універсітэтам, у адрозненні ад спецыяльнасці на якую паступае абітурыент. Гэта, на думку чыноўнікаў, дазволіць выявіць здольнасці абітурыента ў канкрэтнай прафесіі.

На сёння спецыялісты Інстытута адукацыі і Рэспубліканскага цэнтра кантролю ведаў распрацоўваюць варыянты. Прапануецца шырока абмяркоўваць гэтыя магчымыя змены. Закрануць яны і вучняў 9-х і 11-х класаў. Ім прапануюць здаць экзамены не сваім настаўнікам, а "экспертам" (настаўнікам з іншых школ). Змены для школьнікаў плануюцца толькі ў 2019-2020 гадах для 9-х класаў, і ў 2021-2022 гадах — для 11-х класаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі