Мінаховы здароўя: за суткі паправілася амаль тысяча чалавек з COVID-19
За суткі ў Беларусі паправілася 986 чалавек з COVID-19. Іх агульная колькасць ужо складае 20909. Гэта афіцыйная статыстыка Міністэрства аховы здароўя Беларусі на раніцу 4 чэрвеня. Пацверджаны 45981 выпадак COVID-19 (+865 выпадкаў за апошнія суткі). Памерлі 253 чалавекі (+5).
Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 11366 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзена 585065 аналізаў на COVID-19.
Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19 за апошнія 24 гадзіны, складае 7,61%. Аднак нам не паведамляюць, колькі з 11366 тэстаў планава і па запатрабаванні робіцца медыкам і сілавікам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.