Мінакі знялі на відэа, як голы мужчына ўцякае з Букінгемскага палаца(відэа)
Букінгемскі палац не каментуе відэаролік.
Відэаролік з голым мужчынам, які спускаецца з вокнаў Букінгемскага палаца, літаральна ўзарваў Лондан. Як піша брытанская газета The Daily Mail, мужчына спускаўся з акна па прасцінах, а па дарозе тым часам спакойна гарцавалі на конях гвардзейцы, якія звычайна ахоўваюць каралеўскі палац.
Дарэчы, аголены ўцякач спускаўся з акна, якое выходзіць на фасад будынка. Таму яго ўцёкі маглі назіраць сотні мінакоў. Спуск скончыўся падзеннем: мужчына не змог утрымацца на звязаных прасцінах.
Каралеўскі палац не каментуе відэа.