Мінчанам пакажуць пастаноўкі вядомых тэатраў свету ў жывым эфіры

Мінчанам пакажуць пастаноўкі вядомых тэатраў свету ў жывым эфіры

З трэцяга кастрычніка мінчане змогуць глядзець жывыя трансляцыі вядомых пастановак лепшых тэатраў свету. Серыя паказаў будзе праходзіць ў кінатэатры "Цэнтральны" у межах праекта Theatre HD, які паспяхова рэалізуецца ў суседніх краінах.


Стартуе праект трансляцыяй оперы "Трубадур" Джузэпэ Вердзі з н'ю-ёркскай "Метраполітэн-опера", галоўныя партыі ў якой выканаюць Дзмітрый Хварастоўскі і Ганна Нятрэбка. Пачатак у 19.55.


15 кастрычніка будуць паказваць нашумелага "Гамлета" з Бенедыктам Камбербэтчам у галоўнай ролі: трансляцыя будзе весціся з Каралеўскага нацыянальнага тэатра ў Лондане. Пачатак у 21.00.


17 кастрычніка мінчукі зноў перанясуцца ў "Метраполітэн-апера" і паглядзяць разам з жыхарамі Н'ю-Ёрка оперу "Атэла" Джузэпэ Вэрдзі. Пачатак у 19.55.


31 кастрычніка ў "Цэнтральным" пакажуць оперу "Тангейзер" Рыхарда Вагнера. Пачатак у 19.00.


А ў лістападзе, 21-га, увазе жыхароў сталіцы будзе прадстаўленая трансляцыя яшчэ адной пастаноўкі — оперы "Лулу" Альбана Берга. Пачатак у 20.30.


Пастаноўкі будуць ісці на мове арыгіналу і дублявацца субтытрамі.

 

Паводле: minsknews.by

Фота: yaokino.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі