Мінчанін мусіць заплаціць 200 рублёў “камуналкі” за трохпакаёвую кватэру
Мінчанін атрымаў рахунак на аплату “камуналкі” за снежань сумай у 200,59 рубля. Такая вялікая сума атрымалася з прычыны таго, што ў трохпакаёвай кватэры ніхто не зарэгістраваны, паведамляе TUT.by. За лістапад на гэтую кватэру прыйшоў рахунак сумай амаль 143 рубля.
Болей за ўсё ў рахунку за снежань займае аплата падагрэву вады — 72,22 рубля і ацяпленне — 68,21 рубля. За гэтыя паслугі ўладальнік кватэры плаціць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах.
У лістападзе яму болей за ўсё давялося заплаціць за ацяпленне (58,1 рубля) і падагрэў вады (30,96 рубля).
Раней у Мінску зацвердзілі новыя тарыфы на камуналку. На ўзроўні гранічна дапушчальных зацвердзілі тарыфы на водазабеспячэнне — 0,8053 рубля за 1 кубаметр, а таксама на тэхабслугоўванне жылога дома — 0,1187 рубля за 1 квадратны метр.