Мінчанін пайшоў у заклад на аўтамабіль і здаў ЦТ на 100 балаў

Мінчанін пайшоў у заклад на аўтамабіль і здаў ЦТ на 100 балаў

Мінчанін Уладзімір Усціновіч пайшоў з бацькамі ў заклад на аўтамабіль — паабяцаў, што палепшыць свае вынікі ЦТ у параўнанні з мінулым годам. Сёлета ён здаў рускую мову на 100 балаў, беларускую на 99, матэматыку на 98, а біялогію на 84.

Хлопец ужо год як студэнт і вучыцца ва Універсітэце фізкультуры. Бацькам ён хацеў давесці, што не разгубіў свае веды. Але насамрэч ён не марыць пра навуку, а хоча стаць добрым трэнерам.

Уладзімір прызнаецца, што лягчэй за ўсё было напісаць ЦТ па беларускай мове, бо ён лічыць гэту мову сваёй роднай. Ён часта бывае ў бабулі і размаўляе з ёй толькі па-беларуску. Дзеля рускай мовы давялося рыхтавацца, бо пайшоў у заклад на вялікі прыз.

Цяпер ён чакае ўзнагароды ад бацькоў, піша Sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі