Мінчанку асудзілі на 15 сутак за тое, што выйшла не ў тых шкарпэтках
27-гадовую мінчанку Крысціну Малашэвіч асудзілі на 15 сутак за тое, што яна выйшла на вуліцу ў няправільных шкарпэтках.
25 сакавіка дзяўчыну затрымалі каля кінатэатра "Кастрычнік", паведамляюць праваабаронцы "Вясны". У пратаколе міліцыянты напісалі, што яна незаконна пікетавала тым, што на ёй былі бел-чырвона-белыя шкарпэткі.
Гэтага хапіла суддзі Савецкага раёна Мінска Аляксандру Воўку, каб 26 сакавіка адправіць Малашэвіч пад арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.