Мінчук патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, што хоча забіць участковага

Мужчына патэлефанаваў у міліцыю і прыгразіў забіць участковага / з архіву БЕЛТА​
Мужчына патэлефанаваў у міліцыю і прыгразіў забіць участковага / з архіву БЕЛТА​

Жыхар Мінска хацеў патэлефанаваць каханку сваёй сужыцелькі, а трапіў у міліцыю — кажа, пераблытаў нумар. У міліцыі гэтую гісторыю ўбачылі па-іншаму. Там расказалі, што позна ўвечары 22 снежня на тэлефон 102 паступіў званок ад невядомага мужчыны, які паведаміў, што "ў яго ёсць пісталет ТТ, зараджаны баявымі патронамі".

"Мужчына выказаў намер ужыць зброю ў дачыненні да ўчастковага міліцыі Фрунзенскага РУУС горада Мінска", — расказалі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Мужчыну знайшлі. Ім аказаўся 53-гадовы мінчанін, які растлумачыў, што ніякай зброі ў яго няма. Ён нават не ўспомніў, што тэлефанаваў у міліцыю. Хоць участковага свайго, прызнаўся, ён ведае, паколькі "неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за сямейныя дэбошы ў п'яным выглядзе". Супрацоўнікам міліцыі, якія да яго прыйшлі, мужчына сказаў, што не хацеў нанесці ніякай шкоды міліцыянту.

На апублікаваных ГУУС кадрах мужчына кажа, што з участковым у яго не было ніякіх праблем. А па тэлефоне ён пагражаў каханку сужыцелькі, сказаў "застрэлю цябе" і павесіў трубку, а пісталета і зброі ў яго няма.

"Проста выпіў, было зроблена гэта сп'яну і пагарачыўшыся", — патлумачыў свае дзеянні мужчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі