Мінчука асудзілі за паведамленні пра перамяшчэнні амапаўцаў у 2020 годзе
Схема перамяшчэння амапаўцаў
Мінчука Ігара Котава асудзілі па "народным" 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Прысуд быў абвешчаны ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска 22 лістапада, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Справу разглядала суддзя Алена Бушава, паведамляюць праваабаронцы.
Як сцвярджае абвінавачанне, у жніўні 2020-га Котаў публікаваў у тэлеграме звесткі пра перамяшчэнні амапаўцаў па Менску: "Неаднаразова размяшчаў і захоўваў у вольным доступе ў тэлеграм-групе, прызнанай пазней экстрэмісцкай, тэкставыя паведамленні са схемамі перамяшчэння супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па тэрыторыі Мінска з мэтай арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Яму прысудзілі тры гады "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу). Таксама суд канфіскаваў ягоны мабільнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.