Мінчука збілі і даставілі ў міліцыю за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

8 лютага мужчына знаходзіўся у сваёй кватэры на бульвары Шаўчэнкі, калі невядомыя пазванілі ў дзверы. Яны прадставіліыся супрацоўнікамі ЖЭС, хаця насамрэч гэта былі супрацоўнікі міліцыі. Як піша праваабарончы сайт "Вясна", не прадставіўшыся, госці загадалі Шаршуну зняць бел-чырвона-белы сцяг, які вісеў на ягоным гаўбцы. Яны заявілі, што гэта незарэгістраваная сімволіка.



Мінчук адмовіўся гэта рабіць і паспрабаваў зачыніць дзверы. Тады міліцыянты выцягнулі яго на лесвічную пляцоўку, пачалі збіваць. З кайданкамі на руках Шаршуна даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінска. Там ён прабыў да позняга вечара, аднак ніхто не тлумачыў прычыну затрымання. Пратакол на яго таксама не складалі. Увечары мужчыну даставілі на вуліцу Мініна для агляду на прадмет ужывання алкаголю. Потым таго яго ізноў адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Мужчына дрэнна сябе адчуваў, таму давялося выклікаць "хуткую дапамогу".



Перад ад'ездам у шпіталь мужчыне ўручылі ўжо складзены пратакол. Яго звінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму распараджэнню службовай асобы і абразе службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў.



Віктар Шаршун чакае разгляду гэтай справы ў судзе. Таксама ён падаў скаргу ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінску.



Фота — udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі