Мінчукам нагадалі пра абяцанне Лукашэнкі не праводзіць дэвальвацыю (відэа)

9 студзеня беларускія нацыянал-бальшавікі правялі акцыю "Самы чэсны прэзiдэнт". Яны расклеілі па Мінску ўлёткі з выявай ўсмешлівага Аляксандра Лукашэнкі, які запэўнівае сваіх выбарцаў, што ніякай дэвальвацыі не будзе.

Нагадаем, што такую заяву Лукашэнка зрабіў 18 снежня 2014 года на нарадзе па эканамічных пытаннях. Аднак ужо 19 снежня адбылася валютная паніка, быў уведзены 30-адсоткавы збор на продаж валюты. І менш чым за месяц беларуская валюта абясцэнілася амаль на 30%.

"З гэтага можна зрабіць выснову, што альбо Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца гаспадаром свайго слова, альбо ён не ў стане кантраляваць эканамічную сітуацыю ў краіне", — заяўляюць нацболы. Па іх словах, напярэдадні будучых прэзідэнцкіх выбараў яны хочуць нагадаць, што не ўсім заявам палітыкаў варта давяраць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі