Мінчукі не даплацілі за камуналку амаль 5,5 млн рублёў
Уласнікі і наймальнікі жылля ў Мінску запазычыліся за жыллёва-камунальныя паслугі амаль 5,5 млн рублёў. Такая запазычанасць склалася на 1 чэрвеня гэтага года, пішуць "Мінск-Навіны" са спасылкай на філіял "Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Мінска" КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама".
У даўжніках ходзяць уладальнікі 52 тысяч асабовых рахункаў, або 7% ад агульнай колькасці. Паведамляецца, што пераважная большасць неплацельшчыкаў не трапляюць у катэгорыю сацыяльна небяспечных, непрацуючых, злоўжываючых алкаголем. Пра гэта сведчыць тое, што па 44 тысячах асабовых рахункаў запазычанасць не перавышае тры месяцы.
Злосных неплацельшчыкаў "камуналкі" ў Мінску налічваецца 4616 асабовых рахунках. Гэта людзі, якія не плацяць больш за шэсць месяцаў. Па стане на 1 чэрвеня іх пратэрмінаваная запазычанасць за жыллёва-камунальныя паслугі склала 1 867 407 рублёў.