Мінчукі пра кошт за праезд: 3500 — нармальны кошт, а студэнтам — зніжкі

Мінчукі пра кошт за праезд: 3500 — нармальны кошт, а студэнтам — зніжкі

Кошты на праезд павысяцца. Пра гэта 9 снежня заявіў дырэктар установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў. Праўда, кошты чыноўнік не назваў.

Пазней партал tut.by са спасылкай  на свае крыніцы паведаміў, што праезд у наземным транспарце будзе каштаваць 5000, у метро — 5500 рублёў. Еўрарадыё пацікавілася ў мінчукоў, колькі яны гатовыя плаціць за талончык.

Студэнткі Паліна і Рыта: "Ужо чулі, што падаражае. Мы не гатовыя плаціць 5500. Сённяшні кошт нармальны. У Еўропе праезд даражэй, але там і заробкі, і стыпендыі іншыя".

Мінчанка Марына, працуе: "Тры тысячы гатовая плаціць. Але болей, чым зараз, няма куды".

Андрэй, студэнт: "3500 — нармальны кошт праезду. Каб было, як у іншых рэгіёнах. Гатовы і так, як цяпер, плаціць, але не больш. Маё меркаванне — каб студэнтам і навучэнцам зрабілі бясплатны праезд ці ільготу нейкую, бо мы ж пакуль не зарабляем".

Сяргей, працуе: "Праезд можа каштаваць і болей. Але калі болей — каб грошы ішлі на транспарт, не закрывалі дзіркі ў іншых сферах. Маршруткамі людзі карыстаюцца — значыць, гэта іх задавальняе. Дзе я зараз жыву — праезд дарагі, у пераліку на нашы грошы каля 40 тысяч. І людзі ездзяць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі