Мінэканомікі зацвердзіла паказчыкі па эканоміі рэсурсаў

Мінэканомікі зацвердзіла паказчыкі па эканоміі рэсурсаў

Міністэрства эканомікі зацвердзіла паказнікі эканоміі рэсурсаў на 2015 год. Адпаведныя нормы змешчаныя ў пастанове ведамства №55 ад 28 верасня, якая апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паказнікі па эканоміі рэсурсаў вызначаюцца на падставе адной з пастановаў Саўміну аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы №3. Гаворка ідзе пра зніжэнне ўзроўню выдаткаў на вытворчасць прадукцыі, працаў або паслуг. Для Міністэрства аховы здароўя гэты паказнік вызначаны ў мінус 11%, для Мінпраму — мінус 1%, Мінсувязі — мінус 4%, Мінсельгасхарчу — мінус 0,1%. Такі ж самы паказнік у мінус 0,1% вызначаны для Мінтранса, Мінбудархітэктуры, канцэрнаў “Беллегпрам”, “Беллеспаперпрам”, “Белнафтахім”, Белкаапсаюз, а таксама для ўсіх аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, паведамляе БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі