Мінфін ацэньвае страты ў 2020-м ад падатковага манеўру на $400 млн

Мінфін ацэньвае страты ў 2020-м ад падатковага манеўру на $400 млн

Міністэрства фінансаў Беларусі ацэньвае страты ў 2020 годзе ад падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расіі на 400 мільёнаў долараў. Пра гэта у чацвер у Палаце прадстаўнікоў распавёў журналістам міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Ён нагадаў, што страты ў 2019-м ацэньваюцца на такую ж суму. Перспектывы атрымання нашай краінай ад Расіі кампенсацыі застаюцца цмянымі. Нічога пэўнага не мог сказаць і міністр фінансаў.

Падатковы манеўр у нафтавай сферы прадугледжвае ў Расіі зніжэнне экспартных пошлін на нафту з 30% да 0%. Пры гэтым адбываецца прапарцыйнае павышэнне падатку на здабычу карысных выкапняў. У выніку для Беларусі расійская нафта падаражэе. Беларускія спецыялісты ўжо падлічылі, што за шэсць гадоў страты беларускага бюджэту могуць скласці да амаль 11 млрд долараў.

У верасні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час Беларусь і Расія вернуцца да пытання пра кампенсацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі